Хлеба многа не бывае. Адрас журналісцкага дэсанта – СВК «Шлях новы» Ляхавіцкага раёна /фота/

Перадавыя вадзіцелі Дзмітрый Анціпенка і Андрэй Абражэвіч.

Літаральна ўчора ў СВК ”Шлях новы” лідзіраваў на жніве экіпаж старшага камбайнера Міхаіла Дзядовіча і камбайнера Вадзіма Люкіша, а сёння выйшлі наперад Генадзій Місько і Яўгеній Камінскі. Перагналі не намнога, толькі факт застаецца фактам: сёння ўжо яны лідары. Але сітуацыя можа змяніцца ў любы момант, бо ўсе камбайнеры ў гаспадарцы пастаўлены ў роўныя ўмовы.

Тут сфарміравалі 2 збожжаўборачныя звяны па  7 агрэгатаў у кожным – раздзялілі па магутнасці тэхнікі. Кожны экіпаж – вопытныя механізатары. Узяць да прыкладу дынастыю Дзядовічаў, якія вывелі ў поле  3 камбайны: адзін экіпаж узначальвае бацька  Анатолій Уладзіміравіч, два другіх – сыны Міхаіл і Аляксандр. Выдатна працуюць, з почыркам, што склаўся гадамі, – адказна, старанна, са своеасаблівым хлебаробскім гонарам. Бацька задаволены хлопцамі, хоць і не можа “дагнаць” іх (яго вынік пакуль восьмы, а сыны сярод перадавікоў).
Выбіваецца ў лідары і экіпаж Васілія Шадуры і Івана Вераса – яны трэція. Дабавіць, што ад камбайнаў адвозяць зерне вадзіцелі-тысячнікі Дзмітрый Анціпенка, Андрэй Абражэвіч і Юрый Тарабэш, і можна ўявіць сабе, як  горача (у прамым і ў пераносным сэнсах) на жніўным полі ля Сакуноў.
Першы намеснік старшыні сельгаскааператыва Віталій Кульбіцкі не хавае свайго задавальнення ходам уборкі і вынікамі:
– Сёлета ўраджайнасць збожжавых хоць і меншая, чым летась, але маем 50,5 цэнтнера з гектара. А ёсць участкі пшаніцы, з якіх намалочвалі па  63 цэнтнеры з гектара, ячменю – 61. Пакуль што з  2564 уборачных гектараў зжата каля 60 працэнтаў. Ёсць яшчэ збожжавая ніва з важкім коласам.
Нямала клопатаў гэтым часам і на збожжатаках: вільготнасць паступаючага зерня ў сярэднім у межах 20 працэнтаў – даводзіцца дасушваць. У сельгаскааператыве працуе 4 сушыльныя гаспадаркі. Яшчэ адна, на мясцовых відах паліва, будзе запушчана, калі пачнецца ўборка на зубелевіцкіх нівах. На збожжатаку ў Галавачах кіпіць работа: Уладзімір Кандыбовіч і Сяргей Кандыба на агрэгаце ЗСК-30 тону за тонай (у суткі 250 тон) выдаюць прасушанае збожжа, гатовае для захоўвання і продажу дзяржаве. Штодзень МАЗы са “Шляху новага” трымаюць накірунак на “Брэстаблхлебапрадукт” – амаль
70 працэнтаў задання па продажы збожжа дзяржаве (2650 тон пшаніцы, 20 тон жыта) выканана.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
РАНС папярэджвае:

● збожжаўборачная тэхніка павінна быць забяспечана сродкамі пажаратушэння;
● на кожным жніўным полі арганізавана дзяжурства пажар-най ці прыстасаванай тэхнікі з вадой, трактароў з плугамі;
● 2-3 разы ў дзень камбайнеры павінны ачышчаць тэхніку ад пылу і пажніўных рэшткаў.

Старшы камбайнер Васілій Шадура і камбайнер Іван Верас.

Экіпаж: Міхаіл Дзядовіч і Вадзім Люкіш.

Смачна есці!

Аператары збожжасушыльнай устаноўкі Уладзімір Кандыбовіч і Сяргей Кандыба.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *