Цягнік па раскладзе. Чыгуначнікі Беларусі 7 жніўня адзначаюць прафесійнае свята

У першую нядзелю жніўня прафесійнае свята адзначаюць прадстаўнікі Беларускай чыгункі – работнікі надзвычай  адказныя і сумленныя, а яшчэ вельмі добразычлівыя. Гэта яны скарачаюць адлегласці паміж населенымі пунктамі, перавозяць грузы, дастаўляюць людзей у розныя кропкі свету. А колькі разоў яны дапамагалі вярнуць рэчы, забытыя пасажырамі ў цягніках.
Свой уклад у работу чыгункі ўносяць і  працаўнікі станцый “Ляхавічы” і “Рэйтанаў” Баранавіцкага аддзялення БЧ. У сярэднім за суткі праз іх праходзяць ад 25 да 30  грузавых, спыняюцца каля 15 пасажырскіх і прыгарадных цягнікоў, разгружаюцца і загружаюцца грузы мясцовых арганізацый. На  станцыі “Ляхавічы”  можна набыць білет на цягнікі далёкага накіравання, электрапаязды рэгіянальных ліній, вярнуць грошы за куплены праз інтэрнэт білет.  Старажылы гэтага дружнага калектыву – вопытныя і кампетэнтныя дзяжурныя па станцыі Іван Шклянік і Ніна Гладкая. Стаж іх працоўнай дзейнасці даўно перасягнуў тры дзесяцігоддзі, і пра родную чыгунку, якая стала іх жыццём, яны могуць расказваць бясконца.

… Кожны з нас хоць аднойчы быў пасажырам цягніка. Таму сёння шчырыя  віншаванні адрасуем ім –  людзям чыгункі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *