Дапаможам сабраць партфелі

У аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (г. Ляхавічы, вул. Юбілейная, 19, кабінет № 10) адкрыўся спецыяльны пункт, куды кожны жадаючы можа прынесці канцылярскія і пісьмовыя прыналежнасці, школьную форму ў добрым стане, партфелі, падручнікі, сшыткі і г.д.
8 і 9 жніўня акцыя будзе праходзіць у фае будынка Ляхавіцкага райвыканкама.
Тэлефоны для даведак 2-03-20, 6-22-68.
Таццяна РАВІНСКАЯ, дырэктар ТЦСАН.