Не дапусціць бяды

Абследавалі 120 домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, мнагадзетных сем’яў, асоб, якія злоўжываюць алкаголем. Пракантралявалі тэхнічны стан электрасетак, электрапрыбораў, пячнога ацяплення, наяўнасць і рабочы стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, утрыманне прыдамавых тэрыторый, захаванне супрацьпажарнага рэжыму. Пра меры пажарнай бяспекі нагадалі 230 чалавекам.
На жаль, не ўсе грамадзяне добрасумленна ставяцца да гэтага пытання. 27 домаўладальнікам рэкамендавана ўхіліць выяўленыя парушэнні, 6 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.