Выбарчая кампанія ідзе спакойна
Выбарчая кампанія ў Беларусі ідзе спакойна. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
Прадстаўнікі СМІ пацікавіліся ў Кіраўніка дзяржавы, чаго ён чакае ад кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама як ацэньвае дзейнасць парламента. «Аб станоўчым у дзейнасці нашага парламента я нядаўна гаварыў у Пасланні беларускаму народу і парламенту. Тады я выказаў удзячнасць дэпутатам, якія працавалі апошнія чатыры гады», – нагадаў Прэзідэнт. Ён таксама выказаў меркаванне, што «найлепшая якасць нашага парламента, што там працуюць прафесіянальна, спакойна, без крыкаў».
Парламент – гэта людзі, якія павінны ствараць законы, што прадугледжвае пэўную падрыхтоўку, сплаў ведаў і вопыту, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Я ведаю аб гэтым, таму што працаваў там сам на працягу чатырох гадоў», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
«Наш дэпутацкі корпус вельмі прыбліжаны да свайго выбаршчыка – да тых, хто за іх галасаваў. У гэтым каласальная перавага нашага парламента», – перакананы Прэзідэнт. Ён прадоўжыў: «Выбарчая кампанія ідзе спакойна. Скончыўся перыяд вылучэння кандыдатаў, ідзе рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты і тое, што ўжо больш як 6 чалавек прэтэндуе на адно дэпутацкае месца, – гэта добры паказчык, я толькі рады. Значыць, канкурэнцыя будзе забяспечана».
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што неабходна ў поўнай меры задзейнічаць патэнцыял тых дэпутатаў, якія не пройдуць у новы склад парламента, і паабяцаў, што яны ўсе, пры іх жаданні, будуць працаўладкаваны.
Па матэрыялах «Тэмы тыдня».