Маладыя і перадавыя
У КСУП «Тальмінавічы” завяршылася жніво. Сёлета яно праходзіць у рэжыме поўнай тэхнічнай арганізацыі.
7 камбайнаў убіралі 1023 гектары збожжа, 3 магутныя МАЗы адвозілі зерне на дасушванне і ачыстку. Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Валерый Кузняцоў, ураджай сёлета атрымалі хоць і невысокі, але лепшы, чым летась: з кожнага гектара намалочана па 27 цэнтнераў збожжа. Сярод экіпажаў камбайнаў лепшых вынікаў дабілася моладзь – Сяргей Вашчылка і Андрэй Кулак (на здымку). Яны сёлета героі тальмінавіцкага жніва, як і шафёр Іван Татарыновіч, які адвёз найбольш збожжа на зерняток.
На кожным з трох сушыльна-ачышчальных комплексаў працуюць па 2 работнікі, сярод якіх выдзяляюцца Іван Палуян і Уладзімір Татарыновіч. Дарэчы, ад паспяховай работы сушыльнай гаспадаркі ў многім залежыць своечасовае выкананне дзяржзаказу. “Тальмінавічы” ўжо адправілі у засекі дзяржавы 86 тон жыта, рыхтуецца да пастаўкі 60 тон ячменю і 50 тон аўса.
Аліна ЛАПІЧ.