Еўраопт міні: першая прымерка

Зарыентавацца ў таварным моры дапамагае прадуманае інфармацыйнае забеспячэнне. Дзве гандлёвыя залы, мінімізаваць час разліку за выбраны тавар прызначаны тры касы. У адрозненне ад працуючай у Ляхавічах крамы гэтай жа сеткі, у новай прадугледжаны сегмент для гандлю мясной і ”раздзелкай” птушкі. На вітрынах лёгка “чыталася” ляхавіцкая прадукцыя: малочнага і кансервавага заводаў, кааппрама. Ёсць куточак з таварамі прамысловай групы.
Па словах дырэктара, працоўны калектыў прадпрыемства пераважна малады. Аднак, не без вопыту, складаецца з двух дзясяткаў чалавек. З іх 14 трапілі сюды, калі так можна сказаць, пераводам – з былога аднайменнага магазіна. Астатніх данабралі, далі прафесійную падрыхтоўку, магчымасць зарабіць: створана 6 новых працоўных месцаў.
Вечарам аўторка аб’ект гандлю вытрымаў сапраўдны аншлаг, адгалоскі якога адчуваліся і 10 жніўня. З гэтага дня “Еўраопт” на Южакова “ўключыў”штатны рэжым работы.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.