Золата! Серабро! Бронза!

Уладзіслаў Ганчароў

У скарбонцы беларускіх алімпійцаў пяць медалёў на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра: адно золата, два серабра, дзве бронзы. Спадзяёмся на медальны працяг

Раніцу мінулага аўторка беларуская каманда ў Рыа сустрэла з пятым алімпійскім медалём. Бронзу ў нашу скарбонку паклаў барэц грэка-рымскага стылю Джавід Гамзатаў.

Яшчэ раней на вышэйшую прыступку алімпійскага п’едэстала ўзнімаўся Уладзіслаў Ганчароў, які заваяваў золата ў скачках на батуце. Алімпійскі дэбютант бліскуча абышоў сваіх канкурэнтаў і прынёс Беларусі першы залаты медаль у Рыа-дэ-Жанэйра.

Два сярэбраныя медалі ў актыве цяжкаатлетаў Дар’і Навумавай (менавіта яна адкрыла медальны лік нашай каманды) і Вадзіма Стральцова. А плыўчыха Аляксандра Герасіменя стала бронзавым прызёрам на сваёй кароннай дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

З перамогамі спартсменаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка,  падзякаваў ім за спартыўнае майстэрства і пажадаў новых яркіх перамог.

Магчыма, не ўсё складваецца так, як планавалі ў трэнерскіх штабах і як хацелася б беларускім балельшчыкам. Не ўсе алімпійскія надзеі спраўдзіліся. Але Гульні ў Рыа пацвердзілі, што беларусы могуць і павінны ўваходзіць у спартыўную эліту. Чацвёртыя, пятыя, шостыя месцы – вельмі блізка да п’едэстала.

І падставы спадзявацца на тое, што медальная скарбонка нашай каманды яшчэ пацяжэе, – ёсць. А, магчыма, на сённяшні дзень гэтыя спадзяванні ўжо набылі рэальнае ўвасабленне.

Дарэчы, нашы пераможцы па традыцыі ўжо зрабілі свой “Алімпійскі выбар” – вызначылі дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы для аказання спонсарскай дапамогі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Хто ведае, магчыма, менавіта гэтыя перамогі і гэтая падтрымка стануць важкім штуршком для нараджэння новых алімпійскіх зорак Беларусі.

Фота БЕЛТА.

Дар'я Навумава

Вадзім Стральцоў

Аляксандра Герасіменя

Джавід Гамзатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *