Бывай, Рыа!
Сталі гісторыяй ХХХІ Алімпійскія гульні. І ў гэтай гісторыі дзевяць медальных старонак упісаны беларускімі спартсменамі: золата, чатыры серабра і чатыры бронзы! А колькі нашых алімпійцаў па выніках спаборніцтваў увайшлі ў дзясятку мацнейшых!
Непаўторна ўрачыстае, незабыўна прыгожае закрыццё Гульняў адбылося
ў ноч на панядзелак. А напярэдадні беларуская медальная скарбонка папоўнілася серабром Івана Ціхана (кіданне молата), бронзай чацвёркі байдарачніц – Маргарыты Махнёвай, Надзеі Лепяшко, Вольгі Худзенка, Марыны Літвінчук – на дыстанцыі 500 метраў і барца Ібрагіма Саідава. Навука і мастацтва перамагаць засвоены імі выдатна!
Фота БЕЛТА і з сайта НАК.