“Праводзіны” старых правадоў
Гаворым старыя – маем на ўвазе неізаляваныя. Абсалютная большасць паветраных ліній электраперадачы аснашчаны іменна “голымі” правадамі. Меншы кошт з’яўляецца іх плюсам. Мінус жа ў тым, што ў выпадку, калі ЛЭП праходзіць, напрыклад, праз лясны масіў закараціць яе можа нават невялікая галінка. Апошнюю можа занесці моцны вецер ці апусціць снег, што наліп на дрэва. Праблемы з адключэннем не ўзнікне, калі правады маюць ахоўную ізаляцыю. Замена “голых” правадоў на ”апранутыя” каштуе не танна, але яно таго варта. Нярэдка нават самая кароткачасовая адсутнасць на нейкім з аб’ектаў электраэнергіі цягне куды больш значныя страты. Да таго ж, на сітуацыю можна паглядзень не толькі з фінансавага боку.
Гэтыя фотаздымкі былі зроблены на мінулым тыдні. Іх геаграфія – адна з ваколіц вёскі Дрэкі нашага раёна. Галоўныя дзеючыя асобы і выканаўцы – работнікі Ляхавіцкага раёна электрасетак падчас клопатаў па замене старых правадоў на новыя, у аплётцы. Працягласць данай 10-кілавольтнай лініі складае прыкладна 600 метраў, добры кавалак з якіх праходзіць праз лясны масіў. Работа ішла спорна, вызначалася выключнай ашчаднасцю дзеянняў, з разуменнем важнасці, адказнасцю кожнага за свой участак.
У верасні падобны, але яшчэ больш глыбокі “размен” спецыялісты Ляхавіцкага РЭС правядуць у вёсцы Свяціца.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фото аўтара.