Вам прыйшло запрашэнне!
Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Разам з запрашэннямі выбаршчыкам разашлюць інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах.
На папярэдніх выбарах у Беларусі выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у галасаванні з дапамогай СМС. Ці будуць рабіць такую рассылку на гэты раз, пакуль невядома. «Паглядзім яшчэ. Мы канчатковага рашэння пакуль не прынялі», – сказаў Мікалай Лазавік.
Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна будзе прадаўжацца да 10 верасня. На 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць, па даных на 26 жніўня, 498 чалавек.
БЕЛТА.