Не забудзьцеся пра дакументы

Як адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, згодна з устаноўленымі правіламі бюлетэнь выдаецца членам участковай выбарчай камісіі на падставе двух дакументаў. Першы з іх –гэта спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, другі – пашпарт або іншы дакумент, што яго замяняе, які павінен прад’явіць сам выбаршчык.
У пералік дакументаў, што пры галасаванні замяняюць пашпарт, уключаны ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, службовае пасведчанне дзяржслужачага, вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне і пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), студэнцкі білет, а таксама даведка органаў унутраных спраў для грамадзян, якія страцілі пашпарт.
БЕЛТА.