Гэты верасень паклікаў за парты больш за 982 000 школьнікаў па ўсёй краіне. Амаль 2900 хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі ў школы ў нашым раёне, сярод іх – і 135 вучняў Ліпскай СШ. Дарэчы, яе абноўленыя ўтульныя класы сёлета гасцінна прынялі не толькі мясцовых юных жыхароў, але і рабят са Свяціцы.
Раздзяліць радасць сустрэчы з новым навучальным годам разам са школьнікамі, іх бацькамі і педагогамі прыехаў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Як і прынята на свята – не з пустымі рукамі. У дадатак да важкіх падарункаў ад райвыканкама – новы школьны аўтобус, набыты за сродкі абласнога бюджэту. Толькі вучыцеся, рабяты!
Сярод галоўных герояў урачыстай лінейкі ў Ліпскай СШ – і 11 першакласнікаў з настаўніцай Ірынай Івановіч (на здымку). Кожны з іх атрымаў яшчэ і падарунак Прэзідэнта – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.