Ваш голас важны!

Паважаныя выбаршчыкі!
Наша краіна знаходзіцца напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі – выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. За два дзесяцігоддзі намаганнямі парламентарыяў пяці скліканняў у Беларусі створана якасна новая заканадаўчая база, якая ўлічвае айчынны і замежны вопыт. Прынятыя законы ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці грамадства. Забяспечана заканадаўчая падтрымка пераўтварэнняў, якія праводзяцца ў краіне.
Выбіраючы новы Парламент, мы ў значнай меры ўплываем на тое, як у далейшым будуць рэалізоўвацца ўсе неабходныя меры па развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, будаўніцтве жылля, росце зарплат і пенсій, павышэнні якасці адукацыі і ўмацаванні здароўя людзей.
У кожнага свае погляды, мэты і жыццёвыя планы, але ўсіх аб’ядноўвае галоўнае –  любоў да сваёй краіны, жаданне бачыць яе стабільнай і квітнеючай. Іменна таму мы заклікаем вас, шаноўныя землякі,  выканаць свой грамадзянскі абавязак – 11 верасня або ў дні датэрміновага галасавання прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свае галасы за дастойнае будучае нашай краіны.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                        Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *