Нашы карані

Шаноўныя землякі!
Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае свята – Дзень беларускага пісьменства. За час свайго існавання яно стала значнай падзеяй культурнага жыцця краіны, увасабленнем адзінства друкаванага слова  з гісторыяй і культурай беларускага народа.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўзбагаціў айчынную і сусветную культуру бессмяротнымі творамі.
Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.
Сардэчна віншуем вас са святам з пажаданнямі ўсяго самага лепшага, міру і дабра.

Раённы  выканаўчы   камітэт.                                                                     Раённы    Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *