Брэст рыхтуецца да юбілею
Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне “Аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя г.Брэста”. У адпаведнасці з гэтым дакументам створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі Наталляй Качанавай. У склад аргкамітэта ўключаны кіраўнікі вядучых міністэрстваў і ведамстваў, Брэсцкага аблвыканкама і гарвыканкамаў.
План падрыхтоўкі да святкавання 1000-годдзя Брэста, зацверджаны Кіраўніком дзяржавы, уключае вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на рэканструкцыю і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны горада, праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнага і культурна-асветніцкага прызначэння, удасканаленне гарадской інфраструктуры, вырашэнне іншых арганізацыйных задач.
Брэст адсвяткуе юбілей у 2019 годзе.
БЕЛТА.