Сена пайшло дымам
5 верасня каля гадзіны ночы ў РАНС паступіла паведамленне ад вартаўніка СВК “Жарабковічы”: гарыць сенасклад у вёсцы Улазавічы. Пажар быў аператыўна лакалізаваны, але агонь паспеў знішчыць 100 тон сена ў рулонах, пашкоджаны будынак сенасклада. Прычына пажару і матэрыяльная шкода ўстанаўліваюцца. Па адной з версій, «вінаватая» маланка.
На шчасце, без ахвяр абышлося і напрыканцы жніўня, калі ў Любейках гарэла драўляная гаспадарчая пабудова. Пра ўзгаранне паведаміў сусед. Прыбыўшыя на месца падраздзяленні аварыйна-выратавальнай службы ў лічаныя мінуты ліквідавалі агонь. У выніку пажару знішчаны дах гаспадарчай пабудовы, пашкоджаны сцены. Папярэдне ў якасці прычыны пажару разглядаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.