Ад слоў да кулакоў

Некаторыя людзі па-ранейшаму не знаходзяць лепшага аргумента ў доказе сваёй праўды, чым уласныя кулакі. Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара вёскі Гаслаўшчына, які вечарам падчас сваркі пабіў сваю аднавяскоўку. Ад пабояў у пацярпелай пашкоджана селязёнка.

У Свяціцы адзін брат параніў другога нажом. Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза.

Двойчы ў адну раку. П’яную

Зноў давядзецца адказваць перад законам аматару  язды “пад градусам”. Восенню мінулага года гэты ляхавічанін ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, пазбавіўся вадзіцельскіх правоў і заплаціў штраф у памеры 25 базавых велічынь за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.  Сёлета напрыканцы ліпеня зноў быў затрыманы ў нецвярозым стане за рулём на вуліцы Южакова ў райцэнтры на тым жа аўтамабілі, што і першы раз. Цяпер пакаранне будзе больш жорсткім.

Крадуць. Каюцца. І зноў крадуць

Жыхар вёскі Малое Падлессе адразу звярнуўся ў міліцыю, калі ўбачыў, што з яго дома зніклі бензапіла і ДВД-прайгравальнік. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена, што крадзёж – справа “нячыстых” рук жыхара Баранавічаў.  Супраць злодзея (не навічка ў крадзяжах), які затрыманы, узбуджана крымінальная справа.

З пакаяннем прыйшоў у РАУС жыхар Шавялёў, які ў адным з дамоў у аграгарадку Падлессе ўкраў 700000 рублёў.

Давядзецца адказваць перад законам і  38-гадоваму жыхару Цыгані. Апоўначы 2 жніўня ён разбіў шкло,  узламаў металічную рашотку акна ў магазіне вёскі Малышы і ўкраў адтуль прадуктаў, цыгарэт і прамысловых тавараў на 460000 рублёў.

Са зводкамі РАУС
знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *