А аўтамабіль пакіньце дома. 22 верасня штогод у Рэспубліцы Беларусь, як і па ўсёй Еўропе, праводзіцца акцыя «Дзень без аўтамабіля»
Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да экалагічных праблем, нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтатранспарту на навакольнае асяроддзе, у тым ліку на якасць паветра ў гарадах.
У сярэднім за дзень у краіне ў атмасферу выкідваецца каля 330 тон забруджвальных рэчываў, у склад якіх уваходзяць такія таксічныя кампаненты, як вокіс вугляроду, азоту, вуглевадароды, серы, злучэнні цяжкіх металаў і інш.
У нашым раёне 70 працэнтаў выкідаў у паветра прыпадае на долю аўтамабіляў і толькі 30 працэнтаў – на долю стацыянарных крыніц.
Кожны з нас можа ўнесці сваю лепту ў агульную справу – 22 верасня адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіля. Эколагі падлічылі, што гэта знізіць долю забруджвальных рэчываў у цэлым па краіне прыкладна на 400 тон.
Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе ў гэты дзень усім уладальнікам аўто перасесці з асабістага транспарту на грамадскі ці наогул перайсці на пешыя прагулкі, і гэта будзе ваш уклад у чысціню паветра свайго раёна.
Аляксандр КУРЛОВІЧ,
галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.