Спартакіяда круглы год
У мінулую суботу у ДЮСШ пачалася круглагадовая спартакіяда школьнікаў. Яна ўключае 18 відаў спаборніцтваў, два з якіх – лёгкая атлетыка і міні-футбол – абавязковыя. Старт далі юныя гандбалісты. Перамагла каманда Ліпскай сярэдняй школы (трэнер Дзмітрый Курыловіч). На другім месцы гандбольная дружына Навасёлкаўскай СШ ( трэнер Аляксей Наздрын).
26 верасня спартакіяда прадоўжыцца асеннім кросам. Удзельнічаюць усе!
Уладзімір ПОГАС,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі,
спорту і турызму.
Фота з архіва «ЛВ».