Чалавек з ружжом

Большасць відаў палявання ажыццяўляецца з прымяненнем паляўнічай зброі, якая ўяўляе павышаную небяспеку. Таму кожны паляўнічы абавязаны ведаць і няўхільна выконваць правілы тэхнікі бяспекі на паляванні і пры абыходжанні з паляўнічай зброяй. Ніколі, ні пры якіх умовах паляўнічы не павінен дапускаць парушэння гэтых правілаў і памятаць, што іх выкананне – гарантыя не толькі асабістай, але і бяспекі іншых грамадзян.
Працягваецца летне-асенні сезон палявання, праводзіцца паляванне на нарміруемыя віды паляўнічых жывёл. У сувязі з тым, што за апошні месяц у Брэсцкай вобласці адбыліся тры трагічныя выпадкі са смяротным зыходам, нагадваем асноўныя правілы бяспекі палявання.
Не дапускаецца выезд паляўнічых і знаходжанне на паляванні са зброяй, якая мае тэхнічныя няспраўнасці.
Стральба і знаходжанне з зараджанай зброяй на адлегласці менш за 200 метраў ад крайняга збудавання населенага пункта забараняецца. Ні ў якім разе нельга накіроўваць зброю на чалавека, хатніх жывёл ці месцы іх размяшчэння, нават калі яна не зараджана, а таксама без неабходнасці рабіць выстрал і ўзводзіць куркі або здымаць зброю з засцерагальніка.
Пры перамяшчэнні для правядзення палявання на ўсіх відах транспарту зброя павінна быць у чахле. Строга забараняецца страляць на шум, шоргат, па невыразна бачнай цэлі, у тумане, у моцны снегапад, у прыцемках, супраць сонца і пры іншых умовах дрэннай бачнасці, а таксама па птушцы, якая ўзлятае ніжэй за 2,5 метра ва ўмовах абмежаванай бачнасці.
Паляўнічы абавязаны абыходзіцца са зброяй так, нібы яна заўсёды зараджана і гатова да выстралу.
І яшчэ, перад паляваннем і падчас яго катэгарычна забараняецца ўжыванне спіртных напіткаў. Асобы ў нецвярозым стане да палявання не дапускаюцца.
Ігар БОРТНІК,
дырэктар РАС БТПР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *