Сесія райсавета дэпутатаў
На разгляд сесіі ўносяцца наступныя пытанні:
аб эфектыўнасці сумеснай работы праваахоўных органаў, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, суб’ектаў гаспадарання Ляхавіцкага раёна па прафілактыцы п’янства і алкагалізму сярод насельніцтва і мерах па ўдасканаленні ўзаемадзеяння ў данай сферы;
аб развіцці інавацыйных форм работы ў ДУ “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”;
аб арганізацыі работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і супрацоўніцтве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама са сродкамі масавай інфармацыі;
аб унясенні змяненняў у рашэнне Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2015 г. № 58 “Аб раённым бюджэце на 2016 год”;
аб парадку змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну ўплаты падаткаў, збораў (пошлін), пеняў;
іншыя пытанні.
Пачатак сесіі ў 10.00 (вялікая зала райвыканкама).