1+1+1=1

Гэтымі днямі на дзве будаўнічыя арганізацыі на Ляхавіччыне стала менш. І не таму, што яны перасталі існаваць на будаўнічай прасторы раёна. Прычына зусім іншага плану – рэарганізацыйнага. Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне рэарганізаваць дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Ляхавіцкая ПМК-17” шляхам далучэння да яго дзяржаўнага ўнітарнага спецыялізаванага  будаўнічага прадпрыемства “Ляхавіцкая СПМК-16” і дзяржаўнага ўнітарнага спецыялізаванага будаўнічага прадпрыемства “Ляхавіцкая СПМК-18”.

Начальнікам аб’яднанай арга-нізацыі назначаны Уладзімір Чарнамаз, які да гэтага ўзначальваў Ляхавіцкую СПМК-16.

Да 1 снежня гэтага года  спецыяльна створаная камісія ДВПБУП “Аб’яднанне Брэстаблсельбуд”  павінна завяршыць работы, звязаныя з  рэарганізацыяй ДУ БП “Ляхавіцкая ПМК-17”.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *