Які партрэт, які пейзаж!
Кветкі – своеасаблівая візітоўка аграгарадка Русінавічы. Яны – сапраўдныя гаспадары на прышкольным участку і вакол адміністрацыйных будынкаў, каля магазінаў і паабапал вуліц. Канешне, ва ўсю ўладараць кветкі і на прысядзібных участках вяскоўцаў, што-дзённа ствараючы атмасферу свята і добрага настрою. Немагчыма заставацца абыякавым, гледзячы на такую прыгажосць навокал. Руплівыя гаспадыні адна перад адной упрыгожваюць свой двор, каб здзівіць суседак і парадаваць сябе.
Утульнасць, чысціня, цікавыя дызайнерскія задумкі і прыгажосць пануюць і ў дварах дамоў № 3 і №5 па вуліцы Ураджайнай. А аўтары ўсяго гэтага кветкавага раю – мясцовыя гаспадыні Святлана Кабушка і Галіна Юнік. У добраўпарадкаванасці яны могуць паказваць сапраўдны майстар-клас.