Тэлеграма ў нумар
Вы першымі ў раёне закончылі ўборку зерневых, забяспечыўшы высокую арганізацыю працы на жніве, вартыя тэмпы і якасць работ.
Віншуем вас з паспяховым заканчэннем важнейшай сельскагаспадарчай кампаніі.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за нялёгкую высакародную працу.
Дзякуючы ўмелай арганізацыі палявых работ, хлебаробы вашых гаспадарак вясной адсеяліся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, якасна падрыхтаваліся да жніва, без страт сабралі вырашчаны ўраджай. Кожны гектар хлебнай нівы СВК «Шлях новы» расшчодрыўся на 52,8 цэнтнера зерневых. Гэта выдатны плюс у параўнанні з леташнімі 38,5 цэнтнера з гектара. У агракаледжы ўраджайнасць склала 41,1 цэнтнера на круг.
Сардэчна віншуем усіх працаўнікоў, спецыялістаў, кіраўніцтва СВК «Шлях новы» і ЛДАКа з працоўным поспехам. Упэўнены, што вашы дасягненні будуць прымнажацца, што ўсю ўборачную-2011 вы завершыце таксама паспяхо-ва, як і жніво, і закладзяце выдатную аснову пад ураджай-2012.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця, далейшых працоўных поспехаў на карысць нашага роднага краю.