На радасць дзецям
У дварах дамоў №№12,14, 20, 22 па вуліцы Будаўнікоў райцэнтра ў гэтыя восеньскія пахмурныя дні пасялілася яркая… вясна.
Новенькая дзіцячая пляцоўка з поўным камплектам абсталявання для актыўнага адпачынку і гульні расквеціла не толькі тэрыторыю, але і настрой жыхароў гэтага мікрараёна – ад мала да вяліка. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі асвойваюць арэлі, горку, лесвічкі і іншыя цудоўныя прылады, што з’явіліся тут. Жоўты, чырвоны, сіні, фіялетавы колеры вабяць малышоў, і тыя з радасцю імчаць да спакуслівых прыстасаванняў.
Канешне, гэта не першая дзіцячая пляцоўка ў Ляхавічах, аднак, адметная, бо пабудавана за кошт прэміяльнага бонуса за перамогу нашага райцэнтра ў рэспубліканскім агля-дзе па добраўпарадкаванні. Дабрачынна распарадзіцца сваёй прэміяй вырашыла кіраўніцтва раёна. Атрымаўся цудоўны падарунак самым юным ляхавічанам.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Двор с новой детской площадкой сразу преобразился и стал центром притяжения мамочек и деточек. Спасибо за подарок!