”Цёплая” дапамога

У раёне на 1 кастрычніка 30 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 69 – з’яўляюцца малазабяспечанымі, а 370 – мнагадзетныя. І многім з іх патрэбна падтрымка. Кожнае дзіця будзе рада новым кофтачцы, куртачцы, рукавіцам, шапцы і шаліку, боцікам ці чаравічкам – любым рэчам, якія сагрэюць у час пахаладання. Магчыма, хтосьці зможа падарыць каляску ці ложак.
Калі чалавек імкнецца зрабіць шчаслівым іншага, нават не заўважае, як становіцца шчаслівейшым і сам. Не лянуйцеся быць міласэрнымі. Не дзеля птушачкі, а дзеля тых, каму патрэбна ўвага і дапамога.
Прыняць удзел у акцыі могуць усе жадаючыя. Адрас дабрачыннасці: г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, д.25 (другі паверх). Калі ёсць пытанні, можна патэлефанаваць па нумары 2-47-24.
Маргарыта КУХТА,
студэнтка інстытута журналістыкі БДУ.