Вашы прапановы выслухае КДК
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці праводзіць маніторынг гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.
Паважаныя жыхары Брэстчыны!
Калі ў вас ёсць заўвагі і прапановы, якія датычаць гатоўнасці дзіцячых садоў, школ і іншых устаноў адукацыі да новага навучальнага года, – званіце ў рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па тэлефонах “гарчай лініі” Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці: 23-24-29, 23-16-90 (г. Брэст), 45-47-31 (г. Баранавічы), 35-95-60 (г. Пінск).
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці інфармуе жыхароў Брэстчыны аб рабоце “гарачай лініі” (г. Брэст, вул. Міцкевіча, 3).
Калі вы валодаеце праўдзівымі звесткамі пра правапарушэнні ў галіне фінансавых, гаспадарчых і падатковых адносін, у сферы гандлю і аказання паслуг, пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці, ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, званіце ў рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па тэлефонах “гарачай лініі”: 8-0162-23-16-90 і 8-0162-21-00-33.
Ваша аб’ектыўная інфармацыя будзе выкарыстана ў рабоце Камітэта дзяржаўнага кантролю і вынікі яе разгляду даведзены да ведама насельніцтва праз сродкі масавай інфармацыі.
КДК Брэсцкай вобласці