Прыходзьце да нас яшчэ!
Ва ўрачыстай абстаноўцы 14 кастрычніка маладым бацькам Дзіне і Сяргею Дарашкевічам загадчыца аддзела загса Людміла Палтарак уручыла пасведчанне аб нараджэнні дачкі Ванэсы. Бацькі не хавалі радасці: малышка, якая нарадзілася 7 кастрычніка, іх першае і доўгачаканае дзіця. Дарэчы, Дарашкевічы стварылі сям’ю чатыры гады назад і шлюб рэгістравалі таксама ў гэтай зале.
– І тады, падчас урачыстай рэгістрацыі, я запрашала вас прыйсці сюды зноў, за атрыманнем пасведчання аб нараджэнні дзіцяці. Прыходзьце да нас часцей! – звярнулася да маладых бацькоў Людміла Палтарак.
Дзіна і Сяргей не хаваюць планаў – яны мараць пра гэта. А пакуль уласнымі сіламі, з дапамогай родных будуюць свой дом. Тым больш, што вопыт узвядзення жылля ёсць: Сяргей Дарашкевіч працуе ў ПМК-13, там жа да дэкрэтнага водпуску працавала і Дзіна.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.