Ёсць у кастрычніка добрая і даўняя традыцыя. Менавіта ў гэты час распачынаюцца актыўныя работы па навядзенні перадзімовага парадку. Да таго, як усталюецца ўстойлівае снежнае покрыва, неабходна ўбраць пажоўклыя кветкі і апалае лісце, давесці да ладу ўсё, да чаго не дайшлі рукі ўлетку. Па рашэнні райвыканкама з 17 кастрычніка па 17 лістапада на Ляхавіччыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў. Да актыўнага ўдзелу ў гэтай усеагульна важнай справе запрашаюцца працоўныя калектывы, школьнікі і каляджане, гараджане і вяскоўцы.
Дарэчы, адначасова – з 20 кастрычніка па 19 лістапада – у раёне праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны. Так што пара правесці “рэвізію” і ў дамашніх заначках, і ў офісах, і на вытворчых тэрыторыях.
Малайцы !