«Я і мая мама»
Напярэдадні святкавання Дня маці аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ініцыяваў інтэрактыўны фотаконкурс “Я і мая мама”. Па ўмовах конкурсу неабходна было даслаць на электронны адрас раённага метадычнага цэнтра фотаздымак з выявай маці і дзіцяці, які пасля размяшчаўся ў групе “РМЦ г. Ляхавічы” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
У фотаконкурсе прынялі ўдзел 22 мамы са сваімі дзеткамі. Пераможцу вызначылі па колькасці галасоў, якія пакідалі пад кожным фота карыстальнікі сацыяльнай сеткі. Найбольшую колькасць галасоў (1347) набраў фотаздымак Таццяны Яўсей, якой і быў уручаны падарунак падчас святочнага канцэрта да Дня маці. На другім месцы фота Лідзіі Гулер, што набрала 803 галасы і на трэцім – Алены Кулак (706 галасоў).
Святлана СТАЛЯРЧУК,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.