Факт-экспрэс-навіны
- · З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу,
прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у развіццё энергасістэмы раёна і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны інжынер Ляхавіцкага РЭС Аляксандр ГРЫЦ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё фінансавай сістэмы раёна, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем узнагароджана начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына МАЛЯР.
- · ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі — калектыву аддзела статыстыкі Ляхавіцкага раёна.
- · НАЗНАЧЭННЕ. Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, з 15 жніўня на пасаду начальніка філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» «Ляхавіцкае ДРБУ-200» назначаны Сяргей Мікалаевіч ЛАПТАНОВІЧ.
· МАРШРУТЫ ВЫХАДНОГА ДНЯ. Як расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык, на гэтых выхадных аж 3 вёскі будуць святкаваць свой дзень. Сёння ў 15 гадзін пачнецца святочная праграма ў Свяціцы, а заўтра свята вёскі адзначаць Востраў і Ліпск (пачатак адпаведна ў 16 і 11 гадзін