Горкі панядзелак
У панядзелак, 24 кастрычніка, у 13.42 на пульт дзяжурнага РАНС паступіла паведамленне пра пажар у адным з дамоў па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Шавялі. Прыбыўшыя на месца здарэння выратавальнікі вынеслі з дома гаспадара, медыкі канстатавалі яго смерць.
Прычыны пажару высвятляюцца. Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ,
першы намеснік начальніка РАНС.