У “Кастрычніку” сеанс абнаўлення
Чаканая падзея: нядаўна, распачаты работы па капітальным рамонце і мадэрнізацыі кінатэатра “Кастрычнік”. Да канца года будзе заменены дах, а, наогул, гэты будынак зменіць сваё аблічча, дзякуючы ўдалай задуме праектыроўшчыкаў, выкарыстанню ў рабоце сучасных будаўнічых матэрыялаў.
У выніку рэканструкцыі ў дадатак да глядзельнай залы, адміністрацыйных кабінетаў з’явіцца яшчэ і малая зала для сямейнага прагляду кінастужак. Зусім новы выгляд набудзе і тэрыторыя, што прылягае да кінатэатра. Яна гарманічна ўпішацца ў агульны выгляд цэнтральнай вуліцы горада.
Баранавіцкі філіял №1 ААТ “ Свет будаўніцтва і рамонту”, якому даручана работа, павінен здаць у эксплуатацыю абноўлены аб’ект у наступным годзе. Будаўнікам належыць асвоіць амаль 2 мільярды рублёў капіталаўкладанняў. Пакуль што выдзелена 400 мільёнаў рублёў з раённага бюджэту.
Аліна ЛАПІЧ