Песні для любімых землякоў
У мінулую нядзелю стадыён “Колас” у райцэнтры на 2 гадзіны ператварыўся ў вялікую канцэртную пляцоўку. Ляхавічам чарговы раз пашанцавала трапіць у гастрольны маршрут прызнанага майстра беларускай эстрады – Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай.
“Купалінка”, “Сердце земли моей”, “Вышита сорочка”… Над горадам гучалі песні, што даўно сталі візітоўкай Ірыны, і яе новыя хіты. Безумоўна, не абышлося і без бадай самага вядомага, любімага і надзвычай патрыятычнага –“Беларусь сильная”.
Шчодрымі апладысментамі ляхавічане падтрымлівалі і маладых таленавітых выканаўцаў з “Тэатра песні Ірыны Дарафеевай”.
Пра тое, што творчасць Ірыны ў нашым горадзе ведаюць і любяць, яскрава сведчыў поўны стадыён удзячных слухачоў, які вядомая спявачка, між іншым, сабрала ў нашым горадзе не ўпершыню.