Экалагічная ўборка
Хто як праводзіць канікулы, а тухавіцкія школьнікі ў першы дзень лістапада прынялі ўдзел у агульнапіянерскай экалагічнай акцыі “Адновім лясы Беларусі”. Пад кіраўніцтвам майстра лесу Востраўскага лясніцтва Сяргея Ваўчка і педагога-арганізатара СШ Святланы Зубік вучні 7-11 класаў дружна ачышчалі тэрыторыю ўрочышча Залессе. У поле зроку экалагічнага дэсанта трапілі зламаныя галінкі і іншае лясное смецце.
Працавалі рабяты з задавальненнем і добрым настроем. Нават надвор’е ў іх было ў саюзніках. І паветра – чыстае-чыстае, напоўненае гаючым водарам. Адным словам, і карысную справу зрабілі, і энергіяй падзарадзіліся.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва школы.