Задача КДК – не пакараць, а падштурхнуць да выпраўлення сітуацыі

Планавая праверка Маларыцкага раёна прайшла ў ліпені, і яе аналітычныя вынікі ўжо адлюстраваны ў рашэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю, якая адбылася ў абласным цэнтры ў пачатку жніўня. У якасці папераджальнага кантролю выніковы дакумент накіраваны ў Брэсцкі аблвыканкам.

Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю ў ходзе праверачных мерапрыемстваў ставілі мэтай усебаковае вывучэнне жыццядзейнасці рэгіёна, унікаючы ў самыя розныя пытанні. Да прыкладу, зыходзілі з таго, што таму ж сельскаму жыхару важна бачыць у сваім магазіне, а не ў далёкім райцэнтры неабходны  жывёлам камбікорм, мець гарантаваны сенакосны ўчастак, стопрацэнтна ведаць, што лішкі вырашчанага ўраджаю можна з прыбыткам прадаць і дзяржава дапаможа пры яго ўборцы на прысядзібных участках.

Падобны падыход абумоўлены імкненнем дзяржаўных кантралёраў не толькі ўнікнуць у сутнасць працэсаў, якія адбываюцца, але і жаданнем сумесна з выканаўчай уладай выпрацаваць шляхі рашэння маючых месца негатыўных з’яў. У Маларыцкім раёне, напрыклад, былі выяўлены асобныя недахопы ў рабоце сельскіх дамоў культуры, сістэмы бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальных служб, упушчэнні ў рабоце па продажы і заключэнні дагавораў арэнды зямельных участкаў. Устаноўлены таксама нязначныя, але  зусім непрымальныя для любога раёна вобласці парушэнні бюджэтна-фінансавай дысцыпліны і працоўнага заканадаўства ў аддзелах культуры, адукацыі, цэнтральнай раённай бальніцы, у камунальным унітарным прадпрыемстве “Маларыцкі УКБ”.

Кіраўніцтву Маларыцкага райвыканкама і кіраўнікам шэрагу арга-нізацый раёна, запрошаным на падвядзенне вынікаў у Брэст, было што далажыць членам калегіі Камітэта і яго старшыні Валерыю Стадольніку. Цэлы шэраг недапрацовак ухілены, зроблены сур’ёзныя арганізцыйныя крокі па выключэнні памылак пры рабоце са зваротамі грамадзян, навядзенні парадку на меліярацыйных землях, якасным укараненні нарматыўных дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

Закрываючы калегію, Валерый Стадольнік падкрэсліў, што Камітэт дзяржкантролю ні ў якім разе не ставіць перад сабой мэту каго-небудзь паказальна  пакараць. Першаступенная задача для яго спецыялістаў заключаецца ў тым, каб сумесна з гаспадарнікамі, кіраўнікамі правераных раёнаў прааналізаваць памылкі, выявіць праблемныя месцы, а потым распрацаваць стратэгію і вызначыць накірункі далейшай работы па безумоўным  выкананні мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Брэсцкай вобласці бюджэтнага заканадаўства, а таксама заканадаўства, якое рэгулюе пытанні распараджэння камунальнай уласнасцю.

Віктар ВАСІЛЕЎСКІ,
начальнік аддзела зваротаў грамадзян
і арганізацыйнай работы КДК Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *