КСУП «Ліпнянка». І суседзям дапамаглі

Жывёлавод Надзея Курловіч.

Яшчэ да пачатку сенакоснай пары ў гаспадарцы стварылі мехатрад па нарыхтоўцы кармоў. У сельгаспрадпрыемстве пачалі наладжваць вырошчванне шматгадовых траў, і сёлета іх уборачныя плошчы былі павялічаны на 20 працэнтаў. Кормаўборачны комплекс вывеў на сенажаць Аляксандр Дыдышка, трактар з касілкай – Васілій Гачко, а на адвозцы зялёнай масы былі задзейнічаны МАЗы

Валянціна Гатоўчыца, Міхаіла Мішкевіча, Алега Крэйдзіча, трактары Івана Буйкевіча і Аляксея Зянько, з граблямі працаваў  механізатар Канстанцін Малевіч. Сянажныя траншэі, як таго патрабуе тэхналогія, старанна трамбаваў “Амкадор” Віктара Гачко. Нарыхтавалі амаль 5300 тон сенажу, каля 1000 – сіласу, 500 тон сена. А пасля  дапамагалі суседзям – перагналі комплекс на сенажаці КСУП “Востраў-Агра”.
27 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы значаць, што аснова для спакойнай зімоўкі статка ёсць. А для жывёлаводаў, у тым ліку для Надзеі Курловіч, – падстава спадзявацца на лепшыя надоі і прывагі.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *