Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі перапрацоўчай прамысловасці АПК!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. Ваша высакародная праца дастойна самай глыбокай павагі. Няма на зямлі работы больш важнай, чым работа хлебаробаў, жывёлаводаў, агароднінаводаў – усіх тых, хто займаецца вытворчасцю натуральных канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання. Уклад, які ўносяць аграрыі і перапрацоўшчыкі ў забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, пераацаніць складана. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам, якія аддалі сваё жыццё нялёгкай і патрэбнай справе.
Ад усёй душы жадаю ўсім вам аптымізму, веры і гонару за сваю прафесію, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!
Васілій Маркевіч,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Шаноўных землякоў-аграрыяў – працаўнікоў палёў,  фермаў, мехдвароў, спецыялістаў і кіраўнікоў  сельскай гаспадаркі, калектывы прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці АПК, ветэранаў галіны
шчыра віншую з галоўным аграрным святам. Нізкі паклон за працу вашых нястомных рук, за шчодрасць сэрцаў, за любоў да зямлі і бясцэнны вынік усяго гэтага – важкі беларускі каравай, выпеставаны штодзённым клопатам, сагрэты душэўнай цеплынёй.
Міру і дабра вам, дарагія землякі, шчасця, здароўя і новых поспехаў у спрадвечных сялянскіх справах. Дзякуй за працу!
З павагай, Леанід Цупрык,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *