ЗАТ «Белпрампрыбор».Экстра. І без варыянтаў
100 працэнтаў яго ўжо другі год запар адпраўляецца на малочны завод гатункам экстра. І гэта заканамерны вынік строгага захавання тэхналогіі, плённай работы ўсіх і кожнага на сваіх працоўных месцах: ветэрынарнай, заатэхнічнай, агранамічнай службаў і, канешне, тутэйшых аператараў машыннага даення. У гаспадарцы з задавальненнем агучваюць лічбу: да канца года плануецца надаіць у сярэднім па 7700 кілаграмаў малака ад кожнай з 470 кароў. Лепшых вынікаў у рабоце дабіліся аператары Ірына Мельнік, Таццяна Зубік, Наталля Ажаль – сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.
Добрая змена сённяшнім рагулям-рэкардсменкам гадуецца ў цялятніках сельгаспрадпрыемства. Самая “высокаўраджайная” – ясельная група, з якой працуюць Валерый і Алена Собалі: сярэднясутачныя прывагі кожнай жывёліны тут складаюць 720 грамаў.
Выдатная аснова для будучых высокіх надояў і прываг – вынікі сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі. У гаспадарцы назапашана 45 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы – удвая больш, чым сярэднераённы паказчык. Урадзілі пры добрым доглядзе аднагадовыя і шматгадовыя травы, кукуруза. Дарэчы, сельгаспрадпрыемства – адзінае ў раёне, дзе частка кармоў (у асноўным салома з жамерынамі) назапашваецца ў поліэтыленавыя рукавы, што спрыяе больш якаснаму і доўгаму захаванню і спажыўнасці. Асабліва стараліся на нарыхтоўцы кармоў механізатары Аляксандр Дубіна і Мікалай Вярбіла.