Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Тэорыя плюс практыка

Навучэнцы, якія выбралі прафесіі, звязаныя з жывёлагадоўляй, практыкуюцца на МТФ “Каменка”, дзе штодзень бачаць майстар-клас ад Святланы Янушкевіч, Васілія Собаля, Анатолія Стрэльчыка, Мікалая Домаша. За 10 месяцаў тут надаілі ад кожнай каровы па 6193 кілаграмы малака, прычым уся прадукцыя адпраўлена на перапрацоўку гатункам экстра. Дэманструе вучнёўская ферма і работу са статкам: на 100 кароў атрымана 73 цяляці, а сярэднясутачныя прывагі БРЖ склалі 705 грамаў.
Добры вопыт атрымліваюць навучэнцы, якія вырашылі стаць плодаагароднікамі: у садзе, які сёлета быў надзвычай шчодрым, на пчальніку, у калекцыйным гадавальніку, дзе вырошчваюцца самыя розныя віды агароднінных культур.
Такі практычны падыход робіць выпускнікоў каштоўнымі кадрамі для любой галіны сельскай гаспадаркі.
Аліна ЛАПІЧ.