У эфіры – “TV Gym”

Відэастудыі “TV Gym” крыху больш за 12 месяцаў. Ідэя аб яе стварэнні нарадзілася ў Ільі Шыпілы, калі ён адпачываў у мінулым годзе ў “Зубраняці”, расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Аксана Гатоўчыц. У старшакласніка знайшліся аднадумцы, якія з інтарэсам узяліся за справу. Сёння гэта каманда з 16 чалавек, у якой 8 старшакласнікаў перадаюць вопыт васьмікласнікам. А курыруе іх творчасць педагог дадатковай адукацыі Алег Галабокаў. Рабяты здымаюць відэакамерай і фотаапаратам і выкладваюць сюжэты на сайце ўстановы. Прычым, самі пішуць сцэнарыі, вызначаюць тэмы, робяць нарэзку кадраў. І атрымліваецца ў іх не проста добра, а выдатна! Не губляюцца перад камерай, трымаюцца ўпэўнена, дзеляцца навінамі гімназіі не толькі на рускай, але і беларускай мовах. Таму перамога на рэспубліканскім конкурсе не выпадковасць, а заслужаны вынік.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з сайта аддзела адукацыі, спорту і турыхму райвыканкама.