Наклейка для ветравога шкла

Сумесна з супрацоўнікамі ДАІ будуць праводзіцца рэйды з мэтай выяўлення фактаў удзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў, якія своечасова не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд. Як правіла, такія аўто не маюць дазвольнай наклейкі на ветравым шкле.
Правярацца абавязкова будуць транспартныя сродкі з яўнымі тэхнічнымі няспраўнасцямі і бачнымі парушэннямі правілаў тэхнічнай эксплуатацыі. Асаблівая ўвага будзе надавацца стану аўтамабільных шын. Час памяняць летнюю рызіну на зімовую.
Вадзіцелі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі з парушэннямі дзеючых тэхнічных нарматыўна-прававых актаў, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Толькі тэхнічна спраўны аўтамабіль дазваляе пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, засцеражэ людзей, а своечасовы тэхагляд надасць упэўненасці ў яго надзейнасці.
Сцяпан ЦІТКО,
начальнік ДС № 215 філіяла УП “Белтэхагляд” у Брэсцкай вобласці.