Факт-экспрэс-навіны

НАТАРЫЯЛЬНЫЯ ПАСЛУГІ З ДАСТАЎКАЙ. Як паведаміла загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы раёна Іна Шабацько, для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануюцца выезды дзяржаўнага натарыуса ў аграгарадкі: 5 лютага – Жарабковіцкі і Начаўскі, 12 лютага – Русінавіцкі, 17 лютага – Востраўскі, 19 лютага – Дараўскі і Навасёлкаўскі, 26 лютага – Ліпскі.
Выезд натарыуса ажыццяўляецца пры наяўнасці заяў, якія прымаюцца старшынямі сельвыканкамаў.
ДАБРАЧЫННАСЦЬ. Пярвічная арганізацыя ГА “Белая Русь” Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа арганізавала дабрачынную акцыю для дзяцей-інвалідаў, а таксама хлопчыкаў і дзяўчынак з малазабяспечаных сем’яў. Як расказала псіхолаг ЛДАКа Таццяна Траццяк, 160 падарункавых набораў былі перададзены рабятам, якія займаюцца ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячым садзе № 1, а таксама ў сацыяльна-педагагічны цэнтр і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
* БЕЗ АХВЯР. Яшчэ адзін пажар зарэгістраваны ў раёне на гэтым тыдні: у панядзелак выратавальнікі выязджалі ў вёску Малышы. Як паведамілі ў РАНС, прычынай пажару ў жылым доме стала загаранне фіранкі ад ацяпляльна-варачнай пліты. Агнём пашкоджана ўнутранае аздабленне дома, людзі не пацярпелі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *