1снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 снежня ў календары пазначаны як Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Небяспечнае     захворванне стала агульнай праблемай многіх краін.
Пагрозу ВІЧ  нельга недаацэньваць і для нашай краіны.  Па стане на 1 верасня гэтага года ў Беларусі  зарэгістраваны больш за 21000 выпадкаў  ВІЧ-інфекцыі, больш за 16770 чалавек жывуць  з гэтым дыягназам. У Брэсцкай  вобласці выяўлены 1271 ВІЧ-пазітыўны чалавек (сёлета за 9 месяцаў зарэгістравана 116 новых выпадкаў, з іх у верасні – 41). Лідзіруюць  у гэтым  спісе Пінск, Брэст і Баранавічы. У Ляхавіцкім раёне – 10 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, у адным было інфіцыравана дзіця.
Большасць ВІЧ-інфіцырава-ных – моладзь ад 18 да 29 гадоў, прычым амаль палова – жанчыны. Гэта вядзе да павелічэння колькасці дзяцей, якія нараджаюцца ад інфіцыраваных маці.  У Беларусі зарэгістравана 308 выпадкаў ВІЧ-інфіцыраваных ва ўзросце да 14 гадоў,  дыягназ пацверджаны ў 286 дзяцей.
Пра шляхі распаўсюджвання. Вірус не перадаецца праз поціск рук, прадметы асабістай гігіены, у басейне, ванне, лазні, праз укусы насякомых і жывёл, пры пацалунку. Шляхоў заражэння няшмат: палавы, праз кроў (інфіцыраваныя кровапрадукты і прэпараты крыві, шпрыцы, агульныя іглы для нанясення татуіровак, агульныя інструменты для галення), ад інфіцыраванай маці   да дзіцяці (падчас цяжарнасці і родаў, кармлення грудным малаком).
Адзін няправільны крок можа перакрэсліць усё жыццё.
СНІД – каварнае захворванне. Небяспека яго ў тым, што ВІЧ-інфіцыраваны адчувае сябе здаровым  і, сам не ведаючы таго, можа заражаць іншых.
Вельмі важныя  меры асабістай прафілактыкі. Наколькі асэнсавана кожны будзе выбіраць лад жыцця і паводзіны, настолькі надзейна ён будзе абаронены ад заражэння.
Аналіз на ВІЧ можна ананімна зрабіць у працэдурным кабінеце паліклінікі (другі паверх, кабінет 229). Ён  працуе штодзённа з  8 да 17 гадзін, акрамя   суботы і нядзелі (тэлефон   2-07-46). У Брэсце ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (плошча Свабоды, 8), у лабараторыі  (тэлефон 8-0162-21-18-81) таксама праводзяць абследаванне на ВІЧ. Па нумары 8-0162- 20-75-86 працуе  гарачая лінія.
Святлана ПАСТЭРНАКЕВІЧ,
інструктар-валеолаг паліклінікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *