Блакітны агеньчык цяпла і камфорту
17 рэзервовых цыстэрн, 24 размеркавальныя пункты, 164 кіламетры размеркавальных газаправодных сетак, абслугоўванне 130 населеных пунктаў, 60 прамысловых і камунальных аб’ектаў, больш за 9 тысяч газіфікаваных кватэр і дамоў – усё гэта гаспадарка, якая знаходзіцца пад пільнай увагай і клопатам супрацоўнікаў Ляхавіцкага цэха газазабеспячэння МВУ “Баранавічыміжрайгаз”. На сённяшні дзень гэта 44 вопытныя супрацоўнікі, без перабольшвання, сапраўдныя прафесіяналы газавай справы, кіруе якімі далёка не навічок Гена-дзій Чвыр. З пачатку гэтага года поўнасцю заменена абсталяванне на 2ГРП. Дарэчы, інфармацыя з усіх 24 газаразмеркавальных пунктаў, дзякуючы сёлетняй тэлемеханізацыі, сцякаецца на адзіны дыспетчарскі пульт. Да таго ж поўным ходам працягваецца газіфікацыя новабудоўляў у райцэнтры.
Сваю службу ведаюць і выдатна з ёю спраўляюцца і аварыйныя брыгады, якія не толькі выязджаюць на надзвычайныя сітуацыі (уцечка газу, пажары, дарожна-транспартныя здарэнні), але і выконваюць рамонтныя работы газавага абсталявання ў кватэрах і дамах грама-дзян, у тым ліку і па папярэдніх заяўках. Гэтыя спецпадраздзяленні дзяжураць кругласутачна: у любую хвіліну дня і ночы яны гатовы выехаць на дапамогу. Прыкладам прафесіяналізму і ведання сваёй справы служаць слесар і вадзіцель аварыйнай службы Валерый Перапечка і Леанід Багдановіч і слесар па абслугоўванні ГРП Аляксандр Мелехавец (на здымку).
Галіна ЗАРЭЧНАЯ