Крымінал. Здарэнні

Салюта не будзе
У  мінулую нядзелю  на чыгуначным пераездзе недалёка ад вёскі Куршынавічы быў затрыманы нідзе не працуючы жыхар Івацэвіцкага раёна, які перавозіў у дызель-цягніку 604 петарды на агульную суму 112 рублёў. Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў перавозкі піратэхнічных вырабаў. Петарды канфіскаваны.
П’яны выхад
Немалая колькасць ДТЗ адбываецца па віне п’яных вадзіцеляў ці пешаходаў. Любы, хто садзіцца за руль ў стане алкагольнага ап’янення, як гэта днямі зрабіла 27-гадовая нідзе не працуючая ляхавічанка, – патэнцыяльны забойца. Усяго з пачатку снежня   3 жыхары раёна затрыманы за кіраванне транспартнымі    сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, 24 – за   знаходжанне ў грамадскіх месцах п’янымі, рашэннем суда трое адпраўлены ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
«Перагрэў»
Ноччу 11 снежня выратавальнікі выязджалі на  тушэнне пажару ў вёсцы Гаслаўшчына. Гарэла драўляная лазня  на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Агнём знішчаны дах будынка і маёмасць. Разглядаюцца  розныя прычыны пажару, адна з асноўных – кароткае замыканне электраправодкі.
Са зводкамі РАУС і РАНС знаёмілася  Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *