І вось яна прыгожая!..

Снежань, а з ім і 2016 год адлічвае апошнія дні. Атмасфера свята і цудаў пануе паўсюдна – і там, дзе гаспадарыць малеча, і ў сур’ёзных “дарослых” установах. “Ёлачка, запаліся!” – гэтае запрашэнне апошнім часам шчыра гучыць і ў дзіцячых садках, і ў Дамах культуры, і на плошчах вялікіх і маленькіх гарадоў. Заіскрыліся агеньчыкамі мінскія ёлачкі, урачыста адкрылася на радасць усім галоўная ёлка ў абласным цэнтры. А заўчора запалілася ілюмінацыя на навагодняй прыгажуні ў Ляхавічах.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *