І вось яна прыгожая

На па-навагодняму ўбранай сцэне і вакол ёлкі вечарам адбывалася шмат цікавага, казачнага, запамінальнага і вясёлага. Нават адсутнасць снегу не сапсавала настрой дзецям і дарослым, якія сабраліся на адкрыццё марафону калядных і навагодніх святаў. Дзяды Марозы і Снягурачкі, іншыя казачныя персанажы спачатку прайшліся па цэнтральнай вуліцы горада, а потым забаўлялі народ, прапаноўвалі конкурсы і гульні, чыталі вершы і спявалі песні, расказвалі гумарэскі і загадвалі загадкі і, канешне, віншавалі – з размахам, урачыста і весела.
Добры настрой землякам стваралі і лепшыя самадзейныя артысты раёна.
Цікавы, незабыўны карагод навагодніх і калядных прадстаўленняў, які пачаўся на Ляхавіччыне 22 снежня, працягнецца да пачатку студзеня ўжо 2017 года.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Больш фота тут