Факт-экспрэс-навiны

  • · З ЗОЛАТАМ! Беларускі спартсмен Аляксей Шамараў (вагавая катэгорыя да 120 кг) заваяваў 18 верасня золата чэмпіянату свету па вольнай барацьбе, які завяршыўся ў турэцкім Стамбуле. Акрамя таго, Шамараў атрымаў ліцэнзію на Гульні-2012 у Лондан, куды кваліфікуюцца па шэсць прадстаўнікоў у кожнай алімпійскай вагавой катэгорыі.
  • · ВАЛЮТА. Купля валюты для насельніцтва па пашпарце будзе ўведзена ў Беларусі з 1 кастрыч-ніка. Аб гэтым паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

«Праграмнае забеспячэнне практычна гатова, але мы яго яшчэ будзем тэсціраваць», — заявіла кіраўнік Нацбанка.

Пры гэтым яна адзначыла, што адзіная сістэма ўліку будзе ўкаранёна ва ўсіх банках. Таксама, паводле яе слоў, не плануецца ўвядзенне якіх-небудзь абмежаванняў па колькасці набываемай валюты.

  • · АДПАЧЫНАК.  Сёлета з  пачатку года ў санаторыях і дамах адпачынку паправілі сваё здароўе 25 работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, 61 пенсіянер, 52 дзіцяці. Як паведаміла рэдакцыі галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні раёна Ніна Плескацэвіч, найбольшай папулярнасцю ў нашых жыхароў карыстаюцца рэспубліканскія санаторыі і дамы адпачынку  “Белая вежа”, “Ясельда”, “Надзея”, “Нарачанскі бераг”, “Пралеска”, “Бярэсце”, “Буг” і многія іншыя.
  • · КОНКУРСЫ. На працягу некалькіх месяцаў доўжыўся агляд беларускай літаратуры ў сельскіх бібліятэках раёна “Чытаем па-беларуску”. Усе 35 філіялаў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у конкурсе. А нядаўна сталі вядомы пераможцы: Малагарадзішчанская сельская бібліятэка ( загадчыца Валянціна Карповіч) і Задворская СБ, якой загадвае Крысціна Ноек. Ім уручаны прызы.
  • · ЛІСТОЎКІ. “На абароне будучага пакалення” – пад такой назвай стартаваў дзіцячы конкурс лістовак, які прадоўжыцца да 16 снежня. Яго арганізавала Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з міністэрствамі адукацыі, аховы здароўя, інфармацыі, спорту і турызму, культуры і Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Асноўная мэта конкурсу – папярэджанне супрацьпраўных паводзін, прафілактыка шкодных звычак і фарміраванне здаровага ладу жыцця. Свае праекты на суд журы могуць падаваць маладыя людзі ва ўзросце 12 – 18 гадоў, а таксама аўтарскія калектывы непаўналетніх (не больш як 3 чалавекі). Для гэтага да 30 лістапада 2011 года трэба запоўніць электронную форму на дзіцячым прававым сайце (http://mir.pravо.by/) у раздзеле “Конкурсы і віктарыны”.
  • · КІРМАШ. У мінулыя выхадныя некаторыя сельгаспрадпрыемствы Ляхавіччыны прынялі ўдзел у восеньскім кірмашы  ў Мінску. У прыватнасці,  СВК “Ляхавіцкі” і “Жарабковічы”  рэалізоўвалі сваю сельгаспрадукцыю жыхарам сталіцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *